5 траўня 2024, Нядзеля, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС у футболе: расклад матчаў панядзелка

3
ЧС у футболе: расклад матчаў панядзелка

Сёння на чэмпіянаце свету ў футболе ў Бразіліі адбудуцца чатыры матчы.

З 12 чэрвеня да 13 ліпеня ў Бразіліі праходзіць 20-ы чэмпіянат свету ў футболе, у якім бяруць удзел 32 зборныя.

Удзельнікі чэмпіянату свету падзеленыя на восем груп па чатыры каманды. Пасля аднаколавага турніру дзве лепшыя каманды з кожнай групы выходзяць у 1/8 фіналу, піша БелаПАН.

Цырымонія адкрыцця і першы матч прайшлі ў Сан-Паўлу на «Арэне Карынтыанс». Фінал адбудзецца на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра.

Сёння адбудуцца матчы Нідэрланды - Чылі (19:00), Аўстралія - Гішпанія (19:00), Камерун - Бразілія (23:00), Харватыя - Мексіка (23:00).

Усе матчы ЧС-2014 будуць паказаныя ў жывым эфіры на каналах Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Інфаграфіка: БелаПАН

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках