5 траўня 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ забараняе імпарт тавараў з Крыму

3
ЕЗ забараняе імпарт тавараў з Крыму

Рада ЕЗ прыняла пастанову аб забароне імпарту тавараў з Крыму ў Еўразвяз.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, піша baltinfo.ru.

Акрамя таго, стала вядома, што рада ЕЗ зацвердзіла адпраўку паліцэйскай місіі на Украіну тэрмінам на два гады.

«Сёння прынятая палітычная пастанова, што місія будзе адпраўленая на два гады. Фармаванне місіі пачнецца неадкладна, яна зможа адправіцца бліжэйшым часам. Яе задачай стане спрыянне рэформам сістэмы ўнутраных спраў і спецслужбаў ва Украіне», - сказаў Лінкявічус.

Нагадаем, пасля незаконнага «рэферэндуму» Крым абвясціў аб незалежнасці, а Уладзімір Пуцін падпісаў акт аб прыняцці паўвыспы ў склад Расеі.

Паводле звестак, агучаных крымскімі «ўладамі» на незаконным «рэферэндуме», 96,77% выбарцаў выступілі за далучэнне да Расеі, прыход нібыта склаў больш за 80%. Галасаванне праходзіла ва ўмовах вайсковага ўварвання на тэрыторыю паўвыспы.

Пасля гэтага ЗША і ЕЗ увялі санкцыі супраць грамадзян РФ. Былі зацверджаныя спісы неўязных асоб, іх актывы былі замарожаныя.

У выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі вакол Украіны заходнія краіны пагражаюць Расеі увядзеннем санкцый супраць шэрагу сектараў эканомікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках