5 траўня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму здарыўся карткавы калапс у крамах і банкаматах?

5
Чаму здарыўся карткавы калапс у крамах і банкаматах?

Паводле падлікаў спецыялістаў, не праходзіла кожная пятая аперацыя праз картку.

- Гэтая непрацаздольнасць выяўлялася ў адмове ў апрацоўцы блізу 20% аўтарызацыйных запытаў. Прычынай частковай непрацаздольнасці быў збой у працы праграмнага забеспячэння - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» намесніца генеральнага дырэктара эканомікі і фінансаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Ірына Храмовіч.

- Можа, сістэма не вытрымала пятнічнага ажыятажу, калі ўсе напярэдадні выходных наважылі зняць грошы?

- Гэта проста супадзенне, што ўсё адбылося ў пятніцу ў канцы працоўнага дня.

- Чаму я магла зняць грошы праз картку ў банкамаце, але гэтай жа карткай не магла расплаціцца на касе ў краме?

- Гэта і была частковая працаздольнасць сістэмы. Адмова ў абслугоўванні была не ва ўсіх тэрміналах і банкаматах адначасова, напрыклад з пяці аўтарызацыйных запытаў адхіляўся толькі адзін. Калі вашую картку не абслужылі ў гэты момант, гэта не азначала, што астатнія пакупнікі крамы ў гэты ж момант не маглі здзяйсняць плацяжы праз банкаўскія карткі або здымаць гатоўку ў банкамаце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках