5 траўня 2024, Нядзеля, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консул Грузіі ў Менску сустрэнецца з выкрадальнікам самалёта «Белавія»

Консул Грузіі ў Менску сустрэнецца з выкрадальнікам самалёта «Белавія»

Дыпмісія Грузіі адсочвае сітуацыю з Гелам Сахелашвілі.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў консул амбасады Грузіі ў Беларусі Тэймураз Санадзе.

- Мы падтрымліваем Геле Сахелашвілі, ён жа наш грамадзянін. Ідзе расследаванне, мы маем стасункі і валодаем ўсёй інфармацыяй. Больш мы нічога не можам зрабіць. Яму пагражае да 7 гадоў. Як скончацца следчыя дзеянні, справу перададуць у пракуратуру, а потым - у суд. Будзе судовае слуханне, з ім працуюць адвакат і перакладчык. Ён сябе нармальна адчувае. Днямі я атрымаю дазвол яго ўбачыць, - кажа консул.

Нагадаем, следчы камітэт выставіў абвінавачванне выкрадальніку самалёта «Белавія» паводле крымінальнай справы аб замаху на захоп з мэтай выкрадання самалёта. Расследаванне справы прадоўжыцца, абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, ягоныя дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.1 арт.14 (замах на злачынства) і ч.2 арт.311 (крадзеж альбо захоп з мэтай выкрадання паветранага судна) крымінальнага кодэксу Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках