5 траўня 2024, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Прыйдзе час, і Украіна будзе сябрам ЕЗ

7
Павел Клімкін: Прыйдзе час, і Украіна будзе сябрам ЕЗ

Міністр замежных спраў Украіны выступіў з амбіцыйнымі заявамі.

Павел Клімкін пасля ўдзелу ў пасяджэнні Рады замежных спраў ЕЗ заявіў, што галоўнай тэмай было абмеркаванне шляхоў дээскалацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта міністр паведаміў падчас стасункаў з прэсай у Люксембургу, піша "Украінская праўда".

Акрамя таго, на пасяджэнні разглядалася пытанне магчымага накладання на Расею больш жорсткіх санкцый.

"Украіна і асабіста я як міністр упершыню бралі ўдзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін-чальцоў ЕЗ", - падкрэсліў ён.

Тое ж ён напісаў у сваім твітэры, адзначыўшы, што ставіць перад сабой амбіцыйную мэту сяброўства Украіны ў Еўразвязе: "Прыйдзе час і кіраўнік МЗС Украіны будзе прадстаўляць за гэтым сталом дзяржаву-сябра ЕЗ".

Ён пазбег канкрэтыкі ў адказе што да магчымасці павелічэння санкцый са стараны еўрапейскіх краін, але адзначыў, што міністры замежных спраў, якія сабраліся сёння, дакладна не будуць прымаць адпаведную пастанову:

"Пытанне санкцый абмяркоўваецца цяпер, на закрытай частцы пасяджэння Рады ЕЗ".

У час размовы Клімкіна з журналістамі расейскі журналіст тройчы задаваў яму пытанні на расейскай мове, але міністр кожны раз адказваў яму на ўкраінскай.

Аднак у канцы брыфінгу Клімкін сказаў некалькі фраз па-расейску, апісваючы мірны план прэзідэнта Парашэнкі.

"Уся ідэалогія плана пабудавана на дыялогу. Усе пункты магчыма рэалізаваць толькі праз дыялог. Таму калі я чую, што нехта не гатовы да дыялогу, мяне гэта здзіўляе", - сказаў міністр, не ўдакладніўшы, пра каго ідзе гаворка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках