5 траўня 2024, Нядзеля, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mail.ru Group: З «Аднакласнікаў» выдаляюць паведамленні, якія парушаюць законы РФ

50
Mail.ru Group: З «Аднакласнікаў» выдаляюць паведамленні, якія парушаюць законы РФ

Прэс-служба Mail.ru Group звярнулася ў рэдакцыю charter97.org з нагоды публікацыі аб выдаленні каментарыяў з крытыкай Пуціна.

Кампанія заяўляе, што з сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» могуць выдаляцца толькі тыя паведамленні, якія парушаюць заканадаўства Расеі.

«Інфармацыя пра тое, што ўсе паведамленні з крытыкай на адрас прэзідэнта РФ, выдаляюцца з сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі», змешчаная ў публікацыі «Аднакласнікі» выдаляюць паведамленні з крытыкай Пуціна», якая выйшла на сайце charter97.org, не адпавядае рэчаіснасці. Адзіным крытэрыем, паводле якога з «Аднакласнікаў» можа быць выдаленае якое-небудзь паведамленне, з’яўляецца парушэнне альбо рэгламенту, альбо дзейнага заканадаўства РФ. Адпаведна, кожнае публічнае паведамленне, якое парушае гэты крытэрый, выдаляецца незалежна ад накіраванасці негатыву», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, некалькі дзён таму чытачка сайта charter97.org паведаміла аб тым, што вядомая расейская сацсетка ўвяла цэнзуру.

«Вы ўяўляеце, калі ў асабістай і канфідэнцыйнай перапісцы ў «Аднакласніках» напісаць «Пуцін - х...йло!», гэтае паведамленне будзе аўтаматычна выдаленае», - адзначыла яна.

Інфармацыю пацвердзілі і іншыя карыстальнікі сацыяльных сетак.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках