5 траўня 2024, Нядзеля, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія СМІ: Хлуслівыя гульні Пуціна

9
Нямецкія СМІ: Хлуслівыя гульні Пуціна

Нямецкія СМІ шырока каментуюць не столькі сам мірны план прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, колькі рэакцыю на яго Масквы.

Яны расцэньваюць яе, як супярэчлівую і крывадушную, паведамляе Deutsche Welle.

Чаго ўсё ж такі дамагаецца Крэмль ва Украіне: проста бязладдзя, стварэння непрызнаных псеўдадзяржаўных утварэнняў, як гэта было з сепаратысцкімі рэгіёнамі ў Грузіі і Малдове, аднаўлення свайго ўплыву ў Кіеве? Ці Пуцін і сам не ведае, чаго хоча? А, можа быць, ён проста цынічна дазуе інфармацыю і дэзінфармацыю для Захаду і для ўнутранага спажывання? Такія пытанні задаюць сабе каментатары нямецкіх СМІ.

У Крамлі сем пятніц на тыдні?

Райнхард Вэзар у сваім каментары пад загалоўкам «Зразумелыя сігналы» на старонках газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung спрабуе разабрацца ў тым, якія мэты пераследуе Крэмль ва Украіне. У якасці прыкладу ён прыводзіць супярэчлівыя выказванні Пуціна аб мірным плане Парашэнкі.

«Пасля паспешнай заявы ў пятніцу ўвечары, якая гучала як адхіленне прапанаванага Парашэнкам плана, у суботу было наступнае. Тут ужо Масква прывітала мірны план і заклікала стораны канфлікту спыніць усе ваенныя дзеянні. А ў нядзелю Пуцін запатрабаваў знайсці «прымальны для ўсіх кампраміс, з тым, каб людзі, якія пражываюць на паўднёвым усходзе Украіны, безумоўна, адчувалі, што яны з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтай краіны». Гэта ўжо лічыцца поўнай супрацьлегласцю таго, чаго дамагаюцца сепаратысты, якіх маскоўская прапаганда падае як «апалчэнне» супраць фашызму і генацыду.

Тут узнікае важнае для далейшых дзеянняў Еўразвяза і ЗША пытанне: ці можна лічыць гэтыя супярэчлівыя выказванні ўказаннем на тое, што Пуцін (ці хоць бы частка ягонага блізкага атачэння) адчувальна рэагуе на заходні ціск? Іншымі словамі, ці ёсць надзея з дапамогай рашучых дзеянняў пакласці канец расейскай агрэсіі супраць Украіны? Сам факт, што гэтае пытанне ўзнікае, даказвае, што адказам не можа быць адназначнае «не». Таму Еўразвяз павінен на сустрэчы ў вярхах на гэтым тыдні паслаць Маскве зразумелыя сігналы», - мяркуе каментатар газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung Райнхард Вэзар.

«Пуціну досыць пятнаццаці хвілін для заканчэння вайны ва Украіне»

«Хітрасць і хлусня супраць свету» - так азагаловіў свой каментар у газеце Tageszeitung яе маскоўскі карэспандэнт Клаўс-Хэльзэ Донат (Klaus-Helge Donath):

«Пятнаццаці хвілін хапіла б прэзідэнту Пуціну, каб спыніць вайну ва Украіне. Яму гэта зрабіць лёгка, бо ў сістэме панавання ў Расеі складаныя пошукі развязання не прадугледжаныя. Варта аддаць загад і ўсё замірае. Але Крэмль не хоча міру. Навошта яму перамір'е, калі ў самой Расеі канфлікт аб’ядноўвае народ, а ў суседа, насупраць, узмацняе разлад? Дастаткова аднаго погляду на дзяржаўныя СМІ, каб зразумець, які ім дадзены заказ: абуджаць нізінныя інстынкты ў электарату перад адпраўкай на фронт.

Крывадушная падтрымка Пуціным перамір'я адрасаваная добразычлівым еўрапейцам, якіх Масква, груба кажучы, дзеліць на дзве катэгорыі: «прадажных», якія з блізкіх да прадпрымальнікаў колаў, і «карысных ідыётаў» у палітыцы і публіцыстыцы, якія адмаўляюцца прызнаць тое, што бачаць. На іх можна пакласціся, яны выдатна спраўляюцца з задачай: нават крывадушную падтрымку Крамля яны спрабуюць прадаць як пробліск надзеі. Такім чынам, трэцяй ступені санкцый не будзе. Мой вам паклон, Уладзімір Уладзіміравіч!» - заключае Клаўс-Хэльзэ Донат свой каментар у газеце Tageszeitung.

Як абыходзіцца Расея з сепаратыстамі?

Былы галоўны рэдактар газеты Die Zeit Роберт Ляйхт (Robert Leicht) у сваім каментары пад загалоўкам «Мяжа цынізму» пачынае са здагадкі, што і ў нямецкай блогасферы з'явіліся пуцінскія «тролі» - ужо вельмі шмат стэрэатыпных пастоў прыходзіць на кожны каментар адносна Украіны. Аўтар працягвае:

«Наколькі крывадушныя маскоўскія стогны з нагоды пакут сепаратыстаў, становіцца зразумелым, калі толькі ўзгадаць, як Масква абыходзіцца са сваімі ўласнымі сепаратыстамі, напрыклад, у Чачні. Кожны, хто памятае Грозны, які практычна зруйнавалі з зямлёй, не можа ўспрымаць пуцінскія тлумачэнні ў любові да ўкраінскіх сепаратыстаў інакш, як мяжа цынізму. І само сабой напрошваецца пытанне, чаму ніхто з цяперашніх палітыкаў не тыцне яго носам у гэтыя падвойныя стандарты.

Каб пазбегнуць непаразуменняў: мы не трымаем зла на Расею ці расейцаў, якіх абалваньвае дзяржаўная прапаганда. І мы разумеем, што для аднаўлення міру на ўсходзе Украіны трэба значна больш, чым проста здушыць сепаратысцкі гвалт. Новы прэзідэнт Украіны ўжо зрабіў шэраг прапаноў у палітычным урэгуляванні.

Але калі Уладзімір Пуцін прымае так блізка да сэрца лёс прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, то яму варта было б, па-першае, заклікаць іх да адмовы ад разбуральнага гвалту дзяржавы, да якога ён іх да гэтага часу крывадушна падбухторваў. А, па-другое, развітацца з прэтэнзіямі на анэксію ўсходняй Украіны ці на ператварэнне ўсёй Украіны ў свайго васала», - заклікае Роберт

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках