5 траўня 2024, Нядзеля, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На перамовы з Кучмам і АБСЕ прыехалі верхаводы тэрарыстаў

30
На перамовы з Кучмам і АБСЕ прыехалі верхаводы тэрарыстаў

Перамовы аб рэалізацыі мірнага плана ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны пачаліся ў Данецку.

На сустрэчу ў будынак абладміністрацыі ўжо прыбылі пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, два прадстаўнікі АБСЕ, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Украинский выбор» Віктар Медведчук, адзін з лідараў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандр Барадай, лідар сепаратысцкага руху «Юго-Восток» Алег Цароў.

Чакаецца, што цягам гадзіны прыбудуць прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».

«Без прадстаўнікоў Луганска пакуль не пачынаем», - сказаў адзін з прадстаўнікоў «ДНР».

Раней падчас перамоваў з прадстаўнікамі «ДНР» Медведчук атрымаў згоду на сустрэчу з місіяй АБСЕ ў наладжванні дыялогу паміж Кіевам і усходам Украіны.

Прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін вітае паведамленне аб пачатку папярэдніх кантактаў Медведчука ў Данецку і Луганску.

Як вядома, першае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў рэалізацыі мірнага плана прэзідэнта Пятра Парашэнкі адбылося 8 чэрвеня ў Кіеве. Тады Украіну прадстаўляў амбасадар у Нямеччыне Павел Клімкін, які цяпер узначальвае МЗС.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках