5 траўня 2024, Нядзеля, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года свініна ў Беларусі падаражэла ў паўтары разы

7
З пачатку года свініна ў Беларусі падаражэла ў паўтары разы

З пачатку 2014 цэны на свініну ў Менску выраслі яшчэ больш - на 60%.

Як вынікае са статыстыкі, апублікаванай у бюлетэні аб змяненні спажывецкіх цэн, у Беларусі свініна без костак з пачатку 2014 падаражэла на 49,9%, у тым ліку ў траўні ў параўнанні з красавіком - на 26%. Свініна на костцы з пачатку года таксама падаражэла ў паўтары разы, у тым ліку ў траўні ў параўнанні з красавіком - на 26,3%, піша БелаПАН.

У Менску свініна падаражэла яшчэ больш. Так, у траўні сярэдняя цана за кілаграм бескасцёвай свініны тут складала 111 тыс рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 61,1%. У траўні ў параўнанні з красавіком кошт кілаграма мяса вырас на 39,3%.

Міністэрства эканомікі тлумачыла значны рост коштаў на мяса скарачэннем пагалоўя свіней. За апошні год на фоне барацьбы ўладаў з афрыканскай чумой свіней (АЧС) пагалоўе свіней у Беларусі скарацілася амаль на 20%.

Акрамя таго, травеньскі рост коштаў на свініну абумоўлены тым фактам, што вясной 2014 Мінэканомікі, ствараючы эканамічныя перадумовы для рэалізацыі свініны на ўнутраным рынку, спыніла рэгуляваць адпускныя цэны на патушную ялавічыну, свініну і буйнакавалкавы паўфабрыкат у выглядзе адрубоў са свініны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках