5 траўня 2024, Нядзеля, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ростелеком «далучыў» Беларусь у склад Расеі

7

Расейская тэлекамунікацыйная кампанія Ростелеком завочна «далучыла» Беларусь у склад РФ

Доступ беларускіх карыстальнікаў да «забароненых» для расейскіх грамадзян рэсурсаў быў заблакаваны, піша АФН.

У прыватнасці сёння беларускія карыстальнікі сеткі не змаглі адкрыць сайт з перакладзенымі на зразумелую мову серыяламі Lostfilm.tv, атрымаўшы ў адказ старонку з папярэджаннем «Доступ да дадзенага рэсурсу абмежаваны паводле пастановы суда або iншых падставах, устаноўленых заканадаўствам Расейскай Федэрацыі».

Змест праблемы зводзіцца да таго, што супрацоўнікі Ростелекома папросту забыліся зняць фільтр на транзітны трафік з Беларусі. Варта адзначыць, што такая праблема з доступам да асобных сайтаў, маршрут да якіх ідзе праз РФ, узнікае не першы раз.

Але яшчэ больш збянтэжыла тэхпадтрымка айчыннага дзяржправайдэра Белтэлекам. На просьбу развязаць праблему з доступам да сайтаў, якія ніяк не абмежаваныя або забароненыя беларускім заканадаўствам, спецыяліст адказала, што Белтэлекам, які па-ранейшаму з'яўляецца тэхнічнай манаполіяй шлюза у замежны свет, не адказвае і не нясе адказнасці за заблакаваныя сайты і ніяк не можа паўплываць ў дадзеным канкрэтным выпадку на Ростелеком, які прадстаўляе беларускай кампаніі адзін з каналаў у сусветны інтэрнэт.

«Мы ніяк ня можам паўплываць на Ростелеком», - заявіла спецыяліст Белтэлекама (паводле паведамлення тэхпадтрымкі званок запісваўся).

На падказку прапісаць маршруты да заблакаваных расейскімі ўладамі сайтаў праз Прыбалтыку або Польшчу ці, у рэшце, змяніць партнёра ў РФ, у Белтэлекаме адказалі, што гэта немагчыма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках