5 траўня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі рыхтуюць штурм аэрапорта Луганску

3
Баевікі рыхтуюць штурм аэрапорта Луганску

Аэрапорт кантралюе Нацгвардыя, якая ў выпадку нападу дасць узброены адпор.

Узброеныя прадстаўнікі самаабвешчанай ЛНР вядуць падрыхтоўку да штурму аэрапорта Луганску, заяўляе спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Уладзімір Чапавы. Пра гэта ён сказаў на брыфінгу 23 чэрвеня, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Зафіксаваныя прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў да штурму Луганскага аэрапорта, паблізу якога назіраецца актыўнасць баевікоў», - заявіў Чапавы.

З ягоных слоў, баевікі збіраюцца штурмаваць аэрапорт з двух бакоў: адзін БТР і блізу 30 прадстаўнікоў ЛНР сканцэнтраваныя на адрэзку дарогі пасёлка Раскошнае - горад Лутугіна Луганскай вобласці, іншая група зафіксаваная паблізу пасёлка Переможне Лутугінскага раёна.

Чапавы дадаў, што ў выпадку атакі будзе дадзены ўзброены адпор.

Нагадаем, аэрапорт Луганску знаходзіцца пад кантролем Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках