5 траўня 2024, Нядзеля, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафы за браканьерства вырастуць утрая

14
Штрафы за браканьерства вырастуць утрая

Таксы за незаконную здабычу аб'ектаў палявання і рыбалоўства павялічацца ў сярэднім у 3 разы.

«Прэзідэнцкім указам № 551 ад 5 снежня 2013 зацверджаныя ў новай рэдакцыі таксы для вызначэння кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнага знішчэння аб'ектаў жывёльнага свету. Гэтыя таксы павялічаны ў сярэднім у тры разы», - паведаміў начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі Аляксандр Драгун у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён адзначыў, што пастанова аб павелічэнні сумы такс была прынятая «з улікам вывучэння дзеючай практыкі, наяўных фактаў незаконнага знішчэння аб'ектаў палявання і рыбалоўства», піша БДГ.

«Гэтая такса будзе адлюстроўваць рэальную шкоду, якая наносіцца прыродзе і дзяржаве ў выніку супрацьпраўных дзеянняў парушальнікаў», - адзначыў прадстаўнік дзяржінспекцыі.

З ягоных слоў, перад прыняццем пастановы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прапрацавала пытанні колькаснага і відавога складу аб'ектаў здабычы, з якой шчыльнасцю яны расселены, а таксама каштоўнасці, якую яны маюць як біялагічны від. Паводле шэрагу пазіцый павелічэнне такс за незаконнае знішчэнне было выкліканае мізэрнасцю раней устаноўленых сум.

«Такса за незаконную здабычу лася да гэтага часу складала 95 базавых велічынь. Пры гэтым, каб законна здабыць лася, трэба было заплаціць прыкладна тую ж суму. Мы зыходзілі з таго, што для асобы, якая незаконна здабывае жывёлу, новая такса павінна быць у тры разы даражэйшая», - прывёў прыклад Драгун.

Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету ў перыяд з 2003 года да траўня 2014 года выяўлена 114 тыс парушэнняў правілаў рыбалоўства і 16,8 тыс парушэнняў правілаў палявання.

«Калі ў 2003 годзе мы пачыналі з 23 тыс парушэнняў указаных правілаў, то ў 2013 годзе гэтая колькасць знізілася да 5 тыс парушэнняў. Зніжэнне было планамернае, яно ішло на некалькі тысяч штогод», - канстатаваў прадстаўнік дзяржінспекцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках