5 траўня 2024, Нядзеля, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO стварае траставы фонд для падтрымкі Украіны

3
NATO стварае траставы фонд для падтрымкі Украіны

NATO створыць траставы фонд для падтрымкі абароннага патэнцыялу Украіны і каб спансаваць яе войска.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ананімную крыніцу ў Паўночнаатлантычным альянсе, абмеркаванне траставага фонду ў дапамогу Кіеву пакуль знаходзіцца на першапачатковай стадыі, ён не прадугледжвае прамую вайсковую падтрымку. Замест гэтага NATO праспансуе рэформу ўкраінскай арміі, мадэрнізацыю лагістыкі, сістэм камунікацыі, камандавання і кантролю, а таксама навучанне і трэніроўку асабістага складу.

«Міністрам будзе пададзены даклад, у першай частцы якога гаворыцца аб мерах, ужо прынятых Альянсам у сувязі з украінскім крызісам, у другой частцы - аб меркаваных новых мерах. У іх ліку - магчымае стварэнне траставага фонду для Украіны, перападрыхтоўка вайсковага персаналу, іншыя практычныя меры. Мэта абмеркавання - падрыхтаваць гэтую тэму да прадметнага абмеркавання на саміце NATO ва Уэльсе», - сказала крыніца агенцтва.

Сустрэча міністраў замежных спраў краін - удзельніц NATO пройдзе ў Бруселі 24-25 чэрвеня. У прыватнасці, 25 чэрвеня чакаецца падача дакладу новага міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна пра прыярытэты мірнага плана прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі.

Траставы фонд з'яўляецца адным з інструментаў NATO для дапамогі краінам-партнёрам. Удзел у фондзе з'яўляецца добраахвотным для краін - удзельніц Альянсу. Кіруе ім не сама арганізацыя, а краіна - удзельнік NATO. З 2000 г. было створана блізу 30 падобных фондаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках