5 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сільвестр Сталонэ ў пяты раз выканае ролю Рэмба

3
Сільвестр Сталонэ ў пяты раз выканае ролю Рэмба

Паводле звестак выдання Digital Spy, выхад фільма запланаваны на 2015 год.

Амерыканскі актор Сільвестр Сталонэ ў пяты раз выканае ролю ветэрана вайны ў В'етнаме Рэмба, паведамляе РІА Новости са спасылкай на выданне Digital Spy.

Паводле звестак выдання, выхад фільма запланаваны на 2015 год.

«У фільме «Рэмба-V» Сталонэ вяртаецца да сваёй культавай ролі. На гэты раз ён будзе змагацца з мексіканскім наркакартэлем», - гаворыцца ў заяве Splendid Film, якая набыла правы на стварэнне фільма.

Кампанія адзначае, што Сталонэ, які таксама выступіў у якасці сцэнарыста карціны, апісвае яе як «уласную версію фільма «Старым тут не месца».

Паводле звестак выдання, у пачатку 2014 Сталонэ са скептыцызмам адгукаўся пра працяг фільмаў пра Рэмба.

Амерыканскі актор, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Сільвестр Сталонэ здабыў любоў гледачоў дзякуючы сваім ролях у баевіках, у тым ліку ва франшызах «Рэмба» і «Рокі». Упершыню ён выканаў ролю Джона Рэмба ў 1982 годзе ў баевіку «Рэмба - першая кроў», зарабіўшы на фільме 8 мільёнаў даляраў. Чацвёрты фільм пра Рэмба выйшаў у 2008 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках