1 траўня 2024, Серада, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама паабяцаў Пуціну новыя санкцыі

2
Абама паабяцаў Пуціну новыя санкцыі

Прэзідэнты ЗША і РФ правялі перамовы праз тэлефон.

У панядзелак Барак Абама нагадаў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну праз тэлефонную размову аб магчымым узмацненні ціску ў дачыненні да РФ у сувязі з сітуацыяй ва Украіне і заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць асабісты аўтарытэт для ўрэгулявання крызісу. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, піша "Корреспондент".

"Абама зноў заклікаў прэзідэнта Пуціна падтрымаць мір замест таго, каб дапускаць пастаўкі зброі і баявой тэхнікі праз мяжу і па-ранейшаму падтрымліваць баевікоў і сепаратыстаў, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў рэгіёне", - сказаў Эрнэст.

"Расеі давядзецца плаціць дадатковую плату, калі мы не ўбачым канкрэтных захадаў для дээскалацыі сітуацыі", - падаў змест размовы лідэраў ЗША і РФ прадстаўнік Белага дома.

Паводле ягоных слоў, Абама падкрэсліў, што хоча бачыць, што "Расея і асабіста прэзідэнт Пуцін выкарыстоўваюць свой уплыў для таго, каб паспрабаваць усталяваць мір і стабільнасць ва Усходняй Украіне". Ён падкрэсліў, што ЗША падтрымліваюць прэзідэнта Парашэнку ў ягоных намаганнях мірнага развязання крызісу.

Як вядома, Пуцін і Абама стэлефанаваліся, каб абмеркаваць мірны план Парашэнкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках