1 траўня 2024, Серада, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шварцэнэгера прапанавалі зрабіць паслом ЗША ў Расеі

6
Шварцэнэгера прапанавалі зрабіць паслом ЗША ў Расеі

Праўнучка савецкага лідара Мікіты Хрушчова прапануе прызначыць Арнольда Шварцэнэгера амбасадарам ЗША ў Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле інфармацыйнага агенцтва APA, які публікуе Die Presse. Газета падае аргументы, якімі Ніна Хрушчова падмацавала сваю ідэю, піша Інапрэса.

На ейную думку, Арнольд Шварцэнэгер з'яўляецца ўвасабленнем якасцяў, якімі захапляецца прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Да таго ж расейскі лідар любіць мець стасункі з зоркамі і захапляецца спортам, а Шварцэнэгер, як вядома, "славуты бодзібілдар". З іншага боку, у яго "дастаткова сілы ў цягліцах", каб спыніць экспансіянісцкія намеры Расеі ў дачыненні да Грузіі і Прыднястроўя. Нарэшце, і Пуцін, і Шварцэнэгер гавораць па-нямецку, а значыць, змогуць пагутарыць на самыя розныя тэмы - "можа быць, нават пра жанчын, бо ў абодвух у мінулым былі праблемы з вернасцю ў шлюбе".

Што тда былога пасла ЗША ў Расеі, прафесара паліталогіі Майкла Макфола, то ягоны "навуковы падыход" не раз перашкаджаў дыпламатыі паміж Масквой і Вашынгтонам, заўважыла Хрушчова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках