1 траўня 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З клінікі ў Грэноблі выкралі гісторыю хваробы Шумахера

2
З клінікі ў Грэноблі выкралі гісторыю хваробы Шумахера

Невядомыя выкралі гісторыю хваробы Міхаэля Шумахера.

Сяміразовы чэмпіён свету ў аўтагонках «Формула-1» праходзіў там лячэнне да таго, як яго перавялі ў клініку Лазаны. Аб здарэнні паведаміла інтэрнэт-выданне Bild Online.

Паводле звестак выдання, некаторым СМІ нямеччыны, Вялікабрытаніі і Францыі прапанавалі набыць дакументы прыкладна за 60 000 швайцарскіх франкаў (амаль 50 000 еўра). Мэнэджарка гоншчыка Сабіна Кэм сказала, што такая прапанова выклікае «жах і агіду» і заклікала СМІ адмовіцца ад публікацыі дакументаў, піша БелаПАН.

На мінулым тыдні мэнэджарка гоншчыка паведаміла, што Міхаэль Шумахер больш не знаходзіцца ў стане комы і перавезены для праходжання рэабілітацыі ў клініку ў Лазане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках