1 траўня 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні шпацыравала аголеная жанчына

6
У Гародні шпацыравала аголеная жанчына

Дзіўную жанчыну заўважылі ў раёне літоўскага консульства ля рынка «Карона».

У панядзелак, 23 чэрвеня, у інтэрнэце з'явілася фатаграфія жанчыны, якая ідзе па вуліцы без адзення. Здымак даслаў адзін з падпісантаў групы гарадзенскага блогу «Вконтакте».

Як распавёў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Гародні Дзмітрый Козел, жанчына ў гадах сапраўды хадзіла галяком у раёне вуліцы Горкага. Выпадак адбыўся днём у чацвер, 19 чэрвеня (пры гэтым у сацсетках фота падпісанае як зробленае сёння). Гарадзенку спынілі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Высветлілася, яна мае псіхічнае захворванне і цяпер знаходзіцца ў ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія», піша мясцовае выданне «Вечерний Гродно».

Між тым такія паводзіны здаровага чалавека могуць быць расцэненыя як дробнае хуліганства. Санкцыі адпаведнага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ад двух да трыццаці базавых адзінак або адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках