1 траўня 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лесе пад Рагачовам два дні шукалі пенсіянера-грыбніка

У лесе пад Рагачовам два дні шукалі пенсіянера-грыбніка

У Рагачоўскім раёне з садаводчага таварыства «Пчолка» а 9-й раніцы ў нядзелю пайшоў 73-гадовы мужчына і згубіўся.

Меркавалася, што пенсіянер заблукаў у лесе. Выявіў яго прапаршчык МНС, які збіраў на адпачынку грыбы.

У панядзелак, 23 чэрвеня, пенсіянера шукалі 5 чалавек з РАУС, 3 работнікі Рагачоўскага падраздзялення МНС, прадстаўнікі лясгаса і мясцовыя жыхары. Аднак пошукі ні далі вынікаў, паведамляе МНС.

А знайшоў пенсіянера ў лесе каля вёскі Блізняты камандзір аддзялення з пажарна-аварыйна-выратавальнага паста МНС вёскі Зарэчча. Прапаршчык унутранай службы сустрэў у лесе мужчыну, які блукаў ужо 24 гадзіны і паведаміў пра здарэнне калегам.

Стан пенсіянера здавальняльны, у шпіталізацыі мужчына не мае патрэбы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках