1 траўня 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк французскіх авіядыспетчараў: скасавана больш за 50 рэйсаў

Страйк французскіх авіядыспетчараў: скасавана больш за 50 рэйсаў

Дзесяткі еўрапейскіх рэйсаў скасаваныя праз распачаты ў аўторак страйк авіяцыйных дыспетчараў ў Францыі.

Чакаецца, што стачка будзе доўжыцца да 29 чэрвеня.

Цяпер вядома пра 54 рэйсы, скасаваных авіякампаніямі Ryanair і EasyJet. Акрамя таго, авіякампанія British Airways скасавала тры рэйсы з лонданскага аэрапорта «Хітроў» у французскія гарады Ліён, Тулузу і Марсэль, піша «Інтэрфакс».

Паводле ацэнак міністэрства транспарту, паветраны рух у Францыі бліжэйшы тыдзень будзе забяспечаны толькі на 75% праз страйк дыспетчараў. Галоўная дырэкцыя цывільнай авіяцыі краіны парэкамендавала авіякампаніям скасаваць пятую частку рэйсаў (20%) у паўднёвых аэрапортах Ліёна, Марсэля, Тулузы і Бардо. У Парыжы рэкамендавана скасаваць чвэрць (25%) рэйсаў у паўднёвых кірунках. Праблемы могуць паўстаць у тых, хто са сталіцы збіраецца ляцець на поўдзень Францыі, у Гішпанію, Партугалію, Марока, Туніс і Алжыр.

Кампанія Air France, праўда, паабяцала забяспечыць вылет усіх сваіх далёкіх рэйсаў і 90% рэйсаў хатніх і еўрапейскіх.

Прафзвязы авіядыспетчараў незадаволеныя прапанаваным ЕЗ планам аптымізацыі паветранага трафіку паміж краінамі. Гэты план прычыніцца да скарачэння працоўных месцаў.

Да страйку заклікаў трэці значнасцю прафзвяз дыспетчараў Unsa-ICNA. Першы прафзвяз SNCTA зняў сваё папярэджанне пра страйк, спадзеючыся на саступкі ўрада. Прафзвязы разглядаюць як недастатковыя сродкі, якія ўлады заклалі ў 5-гадовую праграму фінансавання сістэмы кіравання паветраным рухам. Гэтую праграму на 2015-2019 гг. Францыя прэзентуе Еўракамісіі 30 чэрвеня. Дыспетчары разглядаюць фінансаванне праграмы як недастатковае праз зніжэнне аэрапортавых збораў з авіякампаній. Сістэма кіравання паветраным рухам у Францыі мае патрэбу ў тэрміновай мадэрнізацыі - яе асноўнае аўтаматызаванае камп'ютэрнае ядро было створанае яшчэ ў 1980-х гадах.

Еўрапейская камісія, якая рэгулюе тарыфы і выплаты, наадварот, уважае іх за відавочна завышаныя. Такога ж меркавання прытрымліваюцца і авіякампаніі.

Фота: rte.ie

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках