1 траўня 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марсаход Curiosity зняў сэлфі ў гадавіну знаходжання на Марсе

8

Марсаход Curiosity у аўторак, 24 чэрвеня, адзначае гадавіну: ён правёў свой першы марсіянскі год на Чырвонай планеце.

У гонар 687-га дня знаходжання на Марсе (адлік вёўся паводле зямных дзён) Curiosity зрабіў selfie (аўтапартрэт) на фоне пустэльных пейзажаў планеты. Магчыма, што праз 10-20 гадоў такімі здымкамі змогуць пахваліцца ў сацыяльных сетках першыя марсіянскія каланісты. Зрэшты, гэта залежыць ад поспеху робата-даследчыка, а таксама ад фінансавання, якое ўрад ЗША павінен выдзяляць NASA, піша NEWSru.com.

Як паведамляецца, асноўнай місіяй Curiosity быў збор інфармацыі што да таго, ці былі калі-небудзь на Марсе ўмовы для існавання якіх-небудзь формаў жыцця. Прааналізаваўшы ўзоры, узятыя марсаходам у раёне Елоўнайф, у кратары Гэйл (мяркуюць, што западзіна захавалася на месцы перасохлага возера), навукоўцы могуць сцвярджальна адказаць на гэтае пытанне. Звесткі, сабраныя марсаходам, кажуць пра існаванне на Марсе арганічных рэчываў і аб наяўнасці вадзянога пару ў нагрэтых узорах грунту.

Акрамя таго, высветлілася, што ў атмасферы Марса ёсць метан - газ, які могуць ствараць мікраарганізмы. Паколькі гэты газ даволі хутка раскладаецца, даследчыкі канстатуюць, што павінна існаваць сталая крыніца яго папаўнення. Такой крыніцай, вядома, можа быць і геалагічная актыўнасць, але дзейныя вулканы на Марсе пакуль не выяўленыя, што дазваляе выказваць гіпотэзы аб існаванні на планеце прымітыўных формаў жыцця.

Яшчэ адной задачай марсахода стаў збор інфармацыі аб колькасці радыяцыі на паверхні Чырвонай планеты і пра тое, якую дозу апраменьвання атрымае жывы арганізм падчас палёту ад Зямлі да Марса. Гэтая місія асабліва важная, бо ўжо да 2025 годзе на Марс плануецца адправіць першых каланізатараў. Праўда, ці будзе здзейсненая задумка, пакуль не зразумела, бо ўзялася за яе выкананне не касмічная ўстанова якой-небудзь краіны, а прыватная арганізацыя.

Праект Mars One, які базуецца ў Нідэрландах, ставіць сваёй задачай здзейсніць пілатуемую экспедыцыю на Чырвоную планету. Згодна з праектам, мяркуецца выбраць чатырох чалавек, якія стануць першымі марсіянскімі каланістамі і правядуць рэшту жыцця ў паселішчы, якое будзе пабудавана для іх аўтаматамі, дасланымі на Марс загадзя.

У пачатку студзеня 2014 года з 200 тысяч чалавек, якія падалі заяўкі, арганізатарамі праекта былі адабраныя больш за тысячу прэтэндэнтаў. Пазней лік патэнцыйных каланістаў скарацілі да 705 кандыдатаў. Цяпер з імі ладзяць інтэрв'ю экспэрты.

Адзначым, што перад першым палётам чалавека да Чырвонай планеце Mars One плануе запусціць некалькі беспілотных апаратаў, каб праверыць тэхніку і падрыхтаваць месца прызямлення да прыбыцця людзей. Згодна з планамі кампаніі, марсаход-выведнік адправіцца ў космас у 2020 годзе, а на 2022-і запланаваны шэсць грузавых місій.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках