1 траўня 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэдэўр Клода Манэ прададзены за рэкордную суму

1

Карціна "Вадзяныя лілеі" прададзеная за 54 мільёны даляраў на таргах Sothbey's у Лондане.

Яна прапаноўвалася ў 2010 годзе аўкцыёнам Christie's пачатковым коштам 51 млн даляраў, аднак тады пакупнік так і не знайшоўся. Цяпер палатно, створанае ў 1906 годзе, было набытае за вялікую суму і стала другім у спісе самых дарагіх работ Клода Манэ<>/b, прададзеных з аўкцыёну, піша ІТАР-ТАСС.

Таргі пачаліся з пачатковага кошту карціны ў 33 млн даляраў. Падчас жорсткай барацьбы перамог калекцыянер, які ўдзельнічаў у аўкцыёне праз тэлефон. Яго імя не раскрываецца, аднак вядома, што ён жыве ў ЗША.

Усяго на таргі калекцыі імпрэсіяністаў і сучаснага мастацтва, якія прайшлі ў лонданскай штаб-кватэры Sothbey's у мінулы панядзелак, было выстаўлена 46 лотаў, уключаючы творы Клода Манэ, Васілія Кандзінскага, Марка Шагала і Пабла Пікаса. Пры высокім попыце яны, за выключэннем чатырох лотаў, былі прададзеныя за агульную суму 208 млн даляраў.

"Мы сталі сведкамі з'яўлення цэлай групы новых пакупнікоў", - заўважыў спецыяліст еўрапейскага аддзела Sothbey's Філіп Хук. Паводле ягоных слоў, найбольшую актыўнасць у аўкцыёне ўзялі калекцыянеры з Расеі і краін Азіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках