1 траўня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місію ЗША ў Менску ўзначаліць дыпламат з досведам Афганістана

2
Місію ЗША ў Менску ўзначаліць дыпламат з досведам Афганістана

Скот Роланд павінен прыбыць у Менск ужо на наступным тыдні.

Дыпламат заменіць Ітана Голдрыча на пасадзе часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, перадае «Радыё Свабода».

Скот Роланд знаходзіцца на дыпламатычнай службе з 1993 года. Ён працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах ЗША ў Азербайджане, Пакістане і Эквадоры. А з 2003 да 2007 быў генеральным консулам у Екацерынбургу.

Яшчэ ў 80-я Скот Роланд абараніў дысертацыю ў расейскай філалогіі ва універсітэце Агаё. Ён выдатна валодае расейскай мовай і нават выкладаў яе. Таксама Роланд валодае нямецкай і гішпанскай мовамі.

З 2007 года Роланд працаваў у дыпламатычнай місіі ЗША ў Афганістане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках