1 траўня 2024, Серада, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыкладанне ад Amnesty International дапаможа выкрадзеным актывістам

7

Выкрадзеныя або арыштаваныя актывісты цяпер змогуць хутка і непрыкметна паведаміць пра гэта сваім сябрам і адвакатам.

Amnesty International выпусціла новае бясплатнае прыкладанне Panic Button ("трывожная кнопка") у дапамогу актывістам, якім пагражае небяспека.

Міжнародная няўрадавая арганізацыя Amnesty International абвясціла сёння аб тым, што новае прыкладанне Panic Button даступнае для запампоўкі ў Google Playstore. Яно дапаможа актывістам праваабарончых рухаў неадкладна атрымаць дапамогу ад сваіх прыхільнікаў, у выпадку калі ім пагражае напад, выкраданне або катаванні. Мабільнае прыкладанне Panic Button для Android, распрацаванае Amnesty International у супрацоўніцтве з iilab, актывістамі, тэхнічнымі спецыялістамі і валанцёрамі з усяго свету, ператварае мабільны тэлефон карыстальніка ў патаемны сігнал трывогі, які можа быць хутка актываваны ў выпадку небяспекі, і зможа паведаміць паплечнікам, што яму пагражае небяспека, каб яны маглі хутчэй прыйсці яму на дапамогу.

"Мэтай Panic Button з'яўляецца падвышэнне абароны для тых актывістаў, якім увесь час пагражае небяспека арышту, нападу, выкрадання і катавання. Даўно вядома, што ў першыя гадзіны пасля арышту існуе магчымасць дамагчыся хуткага вызвалення актывіста - з дапамогай лавіны тэлефонных званкоў у паліцэйскі ўчастак, арганізаваўшы пратэстную акцыю ці паведаміўшы адвакатам і арганізацыям накшталт Amnesty International для арганізацыі міжнароднай кампаніі. Гэтае прыкладанне прыцягвае сучасныя тэхналогіі да барацьбы за правы чалавека", - заявіла Таня О'Кэрал, спецыялістка ў галіне тэхналогій і правоў чалавека ў Amnesty International.

Цяпер пасля трох месяцаў тэставання сотнямі карыстальнікаў з сеткі прыхільнікаў Amnesty International у больш як 17 краінах свету, Panic Button можна спампаваць на чатырох мовах. Падчас тэставання актывісты і журналісты казалі, што прыкладанне дазваляе знізіць фактар рызыкі ў іх паўсядзённай працы. На думку экспэртаў, першыя гадзіны пасля арышту або выкрадання маюць вызначальнае значэнне для мабілізацыі людзей. Націск кнопкі на смартфоне неадкладна рассылае смс-паведамленні, якія змяшчаюць сігнал бедства. Дадатак хутка актывуецца і можа быць лёгка схаваны ў наладах смартфона.

"Страшна дазнавацца, што які-небудзь актывіст быў затрыманы ўжо месяцы таму, а пра гэта ніхто не ведае і ніхто нічога не робіць для яго вызвалення. Мы спадзяемся, што з Panic Button незаконныя затрыманні ў Судане ў будучыні не пройдуць незаўважанымі, і ў нас будзе час заклікаць на дапамогу як мага больш людзей. Гэта праграма патрэбная для актывістаў, праваабаронцаў, студэнтаў і адвакатаў. Усе, хто могуць сутыкнуцца з небяспекай ў сваёй працы, павінны мець Panic Button у сваім тэлефоне", - адзначыў Ібрахім Альсафі, суданскі актывіст, які ўдзельнічаў у тэставанні прыкладання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках