1 траўня 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Кандрацьеў: Не дзіва, што зборная Коста-Рыкі падолела італійцаў

5
Георгій Кандрацьеў: Не дзіва, што зборная Коста-Рыкі падолела італійцаў

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў распавёў, што яго не здзівіў удалы выступ зборнай Коста-Рыкі на групавым этапе ЧС.

Спартоўцы атрымалі перамогі над зборнымі Уругвая ды Італіі, гарантаваўшы сабе выхад у плэй-оф, піша «Прессбол».

«Не скажу, што нейкія вынікі на чэмпіянаце свету сталі вялікай нечаканкай. Напрыклад, мяне не здзівіла, што зборная Коста-Рыкі падолела італійцаў. На свае вочы гэтую каманду я раней не бачыў, аднак чуў і чытаў пра яе шмат добрага. Не варта забываць, што ў адборачным турніры зоны КОНКАКАФ яна заняла першае месца, апярэдзіўшы ЗША і Мексіку. І ў рэйтынгу ФІФА костарыканцы цяпер размясціліся на 28-м радку. Наогул, гэта ж першынство свету, у ім удзельнічаюць лепшыя каманды з кожнага рэгіёну. Таму нічому асабліва не здзіўляюся. Так, не чакаў, што ў двух першых матчах тая ж Коста-Рыка набярэ шэсць балаў. Але, скажам, італійцаў яна падолела абсалютна справядліва. «Скуадра адзура» тады нічога не паказала», - заявіў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках