1 траўня 2024, Серада, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «Хроніка суднага часу» ў Варшаве

1
Беларуская «Хроніка суднага часу» ў Варшаве

Беларускі Дом запрашае на прагляд фільмаў з серыі «Хроніка суднага часу», а таксама сустрэчу з іх рэжысёрам Алегам Дашкевічам.

26 чэрвеня а 18.30 у Беларускім доме ў Варшаве на адрасе вуліца Вейска (Wiejska), 13/3 адбудзецца прагляд фільмаў з серыі «Хроніка суднага часу» з удзелам аўтара - вядомага беларускага рэжысёра Алега Дашкевіча. Мовы фільма: беларуская, расейская, ангельскія субтытры.

«Хроніка суднага часу» стваралася асацыяцыяй «Белфільм» з дапамогай праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нарвежскага Хельсінкскага Камітэта цягам 2012-2013 гадоў і стала своеасаблівай грамадзянскай рэакцыяй кінадакументалістаў на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая істотна пагоршылася пасля падзей снежня 2010 года. Гэта кароткія гісторыі пра смелых, мужных і годных людзей, якім пасля выбараў 2010 года давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні лёсу і не зламацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках