1 траўня 2024, Серада, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЦ вучыць беларускіх дзяцей абараняць «расейскую бацькаўшчыну»

30

У адным з менскіх праваслаўных храмаў прадаецца дзіцячая кніжка-размалёўка «Хрысціянскі подзвіг нашага часу» з жаўнерамі ў расейскай форме і са зброяй у руках.

Як паведамляе «Радыё Свабода», кніжка выдадзеная ў Маскве ў 2014 годзе і дапушчаная да распаўсюджвання Выдавецкай радай Расейскай праваслаўнай царквы. Размалёўка падаецца як рэлігійнае духоўна-асветніцкае выданне для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Прэс-сакратар Менскай епархіяльнай управы Беларускага праваслаўнай царквы Сяргей Лепін адзначыў, што не бачыў менавіта гэтай размалёўкі і дапускае, што яна можа ўтрымліваць нешта заганнае. Аднак ён заявіў, што агулам патрыятызм са зброяй у руках ухваляецца праваслаўнай царквой як адна з ідэй выхавання дзяцей:

«Калі казаць аб дапушчальнасці ці недапушчальнасці выяўлення ў дзіцячых кнігах жаўнераў, то я думаю, што гэта больш чым дапушчальна. Бо праваслаўнае выхаванне ўтрымлівае ў сабе ідэю выхавання ў духу патрыятызму, які для хлопчыкаў, сярод іншага, мае на ўвазе любоў да сваёй радзімы і гатоўнасць яе абараняць.

Таму я нічога дрэннага тут не бачу. Праваслаўе заўсёды, сярод іншага, прапагандавала ідэю, згодна з якой хлопчык - гэта будучы воін, які павінен умець абараняць сваю Бацькаўшчыну. І Касцёл не супраць абароны сваёй краіны са зброяй у руках. Мы ж не толькі мовамі павінны абараняць Айчыну. Што тут дрэннага можа быць?»- заявіў Сяргей Лепін, не патлумачыўшы, аднак, чаму беларускія дзеці павінны вучыцца абараняць «бацькаўшчыну» ў форме расейскіх салдат.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках