1 траўня 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмяніў пастанову ў справе «Белсата»

1
Вярхоўны суд адмяніў пастанову ў справе «Белсата»

Прэзідыум Вярхоўнага суда адмяніў пастанову калегіі ў справах інтэлектуальнай уласнасці ВС паводле пазову прадпрымальніка Андрэя Белякова да тэлеканалу «Белсат».

Справа будзе накіраваная на новы судовы разгляд, піша БелаПАН.

27 студзеня калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі адмовіла ў задавальненні пазову ўладальніка ПГУП «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова да кампаніі Telewizja Polska, якая з'яўляецца ўладальнікам тэлеканала «Белсат».

Калегія прыйшла да высновы, што пазоўнік не прадставіў доказаў парушэння яго выключных правоў на таварны знак BELSAT на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з неабгрунтаванасцю патрабаванняў у задавальненні пазову было пастаноўлена адмовіць.

Белякоў сцвярджаў, што тэлеканал «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак пры трансляцыі на тэрыторыі Беларусі, паколькі ён з'яўляецца «такiм самым да ступенi блытання» з таварным знакам істца.

Першапачаткова дырэктар прадпрыемства патрабаваў спыніць «незаконнае выкарыстанне» таварнага знака адказчыка ў праграмах тэлеканала і на яго сайце, а таксама абавязаць люксембургскую кампанію СЕС С.А., якая валодае адпаведным спадарожнікам, спыніць вяшчанне тэлеканала на тэрыторыю Беларусі.

20 студзеня пазоўнік адмовіўся ад свайго патрабавання спыніць вяшчанне тэлеканала на тэрыторыю Беларусі, пасля таго як адзін з суддзяў паказаў Белякову на супярэчнасць у яго патрабаваннях - адсутнасць неабходнасці спыняць вяшчанне тэлеканала ў выпадку, калі яго першае патрабаванне будзе выканана адказчыкам.

Белякоў заявіў, што праблемы ў яго паўсталі ў сувязі з тым, што людзі асацыююць таварны знак яго прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат». На пытанне суддзі, у чым гэта выяўляецца, Белякоў заявіў: «Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць як да карэспандэнтаў са сваімі бедамі, прапановамі. Гэта нас адцягвае ад працы».

Наглядны пратэст на пастанову першай інстанцыі ў карысць «Белсата» прынёс першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў. Варта адзначыць, што менавіта ён і быў старшынёй 24 чэрвеня на пасяджэнні прэзідыума Вярхоўнага суда. Адказчык Андрэй Белякоў адзначыў, што ён ініцыяваў прынясенне пратэсту сваёй пісьмовай скаргай. Прысутны ў зале суда пракурор Аляксандр Лашын падтрымаў пратэст Федарцова.

Падчас судовага пасяджэння Белякоў заявіў, што пастанова калегіі ў справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда ад 27 студзеня павінна быць адмененая, паколькі было парушана яго права «на даследаванне доказаў».

Адвакат «Белсата» Ігар Дзьячкоў не пагадзіўся з довадамі істца. «Я мяркую, кожны доказ быў вывучана і ўсебакова ацэнены на судовым паседжанні», - заявіў Дзьячкоў, выклаўшы довады, па якіх пазоў быў раней адхілены калегіяй справы інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда.

У выніку прэзідыум Вярхоўнага суда падтрымаў пратэст намесніка старшыні Федарцова і довады істца Белякова, накіраваўшы справу на новы разгляд. Яго дату ўдзельнікам працэсу паведамяць цягам двух тыдняў.

Прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхаіл Янчук пасля абвяшчэння пастановы заявіў журналістам, што цяпер разгляд справы пачнецца зноўку: «Мы мяркуем, што гэты пазоў цалкам неабгрунтаваны. І наш адвакат у працэсе прывёў ўсе довады, чаму ён неабгрунтаваны. Таму будзем змагацца. Калі-небудзь беларуская Феміда павернецца да нас тварам, нават калі яна сляпая».

Адказваючы на пытанне аб магчымай палітычнай падаплёцы справы, Янчук заявіў: «У такіх краінах, як Беларусь, вельмі цяжка аддзяліць палітычную справу ад непалітычнай. Вельмі дзіўна, што праз некалькі месяцаў пасля пастановы суда гэтую справу раптам па нагляднай скарзе зноў пераглядаюць. Я б сказаў, што гэта справа, у якой падзейнічалі нейкія сілы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках