1 траўня 2024, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец Расеі атрымаў 13 гадоў за стрэл у беларускага даішніка

6
Ураджэнец Расеі атрымаў 13 гадоў за стрэл у беларускага даішніка

Стральба адбылася яшчэ летась 14 кастрычніка.

Спачатку таксіст на машыне «Форд», збіўшы пешахода на вуліцы Кальцова ў Менску, схаваўся. І ў п'яным стане, пачаў стральбу, калі яго выявіў супрацоўнік ДАІ.

Судовая калегія крымінальных справаў Менскага гарадскога суду прысудзіла таксіста да 13,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчына - жыхар Менска 1961 года нараджэння, ураджэнец Расеі, паведамляе БелаПАН.

Стральба адбылася летась 14 кастрычніка. Адзін з супрацоўнікаў ДАІ адшукаў таксі, адчыніў дзверы, прадставіўся, папрасіў кіроўцу пакінуць машыну і прад'явіць дакументы. У адказ убачыў настаўлены на яго пісталет. Падчас барацьбы прагучаў стрэл, куля праляцела ля галавы супрацоўніка ДАІ. Яму на дапамогу, каб забраць зброю, на задняе сядзенне таксі кінуўся мінак. Адбыўся яшчэ адзін стрэл, пасля гэтага кіроўца быў абяззброены.

Віну ў захоўванні зброі мужчына прызнаў цалкам, у замаху на супрацоўніка міліцыі - часткова. Казаў, што пісталет - баявы браўнінг калібра 9 мм - знайшоў каля смеццевага бака, хацеў здаць у органы ўнутраных спраў, але не паспеў праз працу. Калі ўбачыў супрацоўніка ДАІ, наважыў аддаць зброю яму, а той яго няправільна зразумеў.

Прысуд быў абвешчаны 29 траўня і пакуль не ўступіў у сілу - абвінавачаны яго абскардзіў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках