1 траўня 2024, Серада, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мы будзем абараняць «расейскі свет» ва Украіне

95
Пуцін: Мы будзем абараняць «расейскі свет» ва Украіне

Прэзідэнт Расеі заявіў пра намер абараняць прадстаўнікоў «расейскага свету» ва Украіне.

Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што «ўзброеныя сілы для гэтага не спатрэбяцца», піша РІА «Новости».

«Мы заўсёды будзем абараняць этнічных расейцаў ва Украіне і тую частку ўкраінскага насельніцтва, украінскага народа, якая адчувае сваю непарыўную не толькі этнічную, але і культурную, моўную сувязь з Расеяй, адчувае сябе часткай шырокага расейскага свету», - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі пра вынікі перамоваў з прэзідэнтам Аўстрыі.

«Мы, вядома, будзем не толькі ўважліва сачыць, але і адпаведным чынам рэагаваць. Спадзяюся, што ўзброеныя сілы для гэтага не спатрэбяцца», - дадаў прэзідэнт Расеі.

З ягоных слоў, Масква разлічвае, што правы грамадзян усходняй Украіны будуць улічаныя падчас мірнага працэсу ў гэтай краіне.

«І мы - Расея і я, як кіраўнік дзяржавы, хочам стварыць умовы для гэтага мірнага працэсу. Гэтым абумоўлена тое, што я звярнуўся ў верхнюю палату расейскага парламента адмяніць пастанову на права прымянення ўзброеных сіл ва Украіне, але разлічваю на тое, што мірны працэс будзе развівацца ў напрамку развязання пытанняў аб правах, законных правах грамадзян, якія пражываюць ва ўсходняй частцы», - сказаў Пуцін.

«Трэба казаць пра змены ў асноўны закон, аб тым, як людзі будуць там жыць, і як яны будуць гарантаваныя ў сваіх правах», - дадаў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках