1 траўня 2024, Серада, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Бераставіцкага раёна двойчы разграміла краму

9
Жыхарка Бераставіцкага раёна двойчы разграміла краму

23-гадовая жыхарка Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласці, двойчы на працягу месяца разграміла адну і тую ж краму.

Пра гэта паведамілі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

У канцы траўня жыхарка вёскі Масаляны, якая пакутуе на псіхічнае захворванне, у стане алкагольнага ап'янення камянямі разбіла шкло ў мясцовай краме. У выніку яе дзеянняў абласному спажывецкаму таварыству быў нанесены ўрон амаль на тры мільёны рублёў. Па заяве загадчыцы крамай на месца выбывала следча-аператыўная група, якая і затрымала падазраваную. Ніякіх тлумачэнняў праваахоўнікі не атрымалі.

Некалькі дзён таму гісторыя паўтарылася, толькі шкода была нанесеная ў значна большых памерах. Разбіўшы каменем два дзвярных шклопакеты, жанчына пракралася ўнутр памяшкання, дзе ўчыніла разгром, на гэты раз нанёсшы шкоду на суму больш чым дваццаць мільёнаў рублёў.

Падазраваная ўзятая пад варту. У студзені гэтага года жанчына пакінула псіхіятрычную бальніцу, дзе знаходзілася на прымусовым лячэнні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках