1 траўня 2024, Серада, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбылі расейскія дэсантнікі

46
У Менск прыбылі расейскія дэсантнікі

Расейскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

«24 чэрвеня ў Менск прыбыў парадны разлік 234-га гвардзейскага Чарнаморскага ордэна Кутузава 3-й ступені дэсантна-штурмавога палка імя Аляксандра Неўскага 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі Узброеных сіл Расеі.

Сфарміраваная ў 1939 годзе 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія з'яўляецца адным з найстарэйшых злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі. Яркая старонка ў летапісе баявога шляху злучэння - удзел у вызваленні Беларусі ў складзе 1-га, а затым 2-га Беларускіх франтоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Архіўнае фота РІА Новости

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках