29 красавiка 2024, панядзелак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын звольніў міністра абароны КНДР

8
Кім Чэн Ын звольніў міністра абароны КНДР

Міністр Карэйскага народнага войска, які выконвае ў КНДР функцыі міністра абароны, Чан Чон Нам адпраўлены ў адстаўку.

Яго месца заняў былы начальнік генеральнага штаба Хён Ён Чхоль. Пра гэта паведаміла ў сераду агенцтва Кіёда са спасылкай на інфармацыю Цэнтральнага радыё Паўночнай Карэі, піша РІА «Новости».

Хён Ён Чхоль быў прызначаны начальнікам генштаба ў ліпені 2012 года, аднак ужо ў траўні 2013 года быў зняты са сваёй пасады. Тады ж пасаду міністра абароны заняў Чан Чон Нам, адпраўлены ў сераду ў адстаўку.

Прычыны кадравай перастаноўкі не паведамляюцца, аднак агенцтва тлумачыць, што лідэр КНДР Кім Чэн Ын любіць нечаканыя кадравыя ракіроўкі, якія дапамагаюць яму трымаць кіраўніцтва краіны ў напружанні і адначасова служаць умацаванню ягонай асабістай улады. Карэйскае народнае войска падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму Камітэту абароны, якое ўзначальвае Кім Чэн Ын.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках