29 красавiка 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Байдэн дамовіліся аб каардынацыі намаганняў

2
Парашэнка і Байдэн дамовіліся аб каардынацыі намаганняў

Прэзідэнт Украіны асудзіў абстрэлы з боку сепаратыстаў, якія адбываюцца з часу абвяшчэння Кіевам аб спыненні агню.

Пётр Парашэнка падчас тэлефоннай размовы дамовіўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам каардынаваць намаганні да заканчэння рэжыму спынення агню на паўднёвым усходзе Украіны для рэалізацыі мірнага плана ўкраінскага прэзідэнта. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзідэнта Украіны.

Падчас тэлефоннай размовы віцэ-прэзідэнт ЗША выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны ў сувязі з загубай 9 украінскіх вайскоўцаў у выніку абстрэлу гелікоптэра паблізу Славянска. Са свайго боку, Парашэнка рэзка асудзіў гэты інцыдэнт, а таксама абстрэлы з боку сепаратыстаў, якія стала адбываюцца з часу аднабаковага абвяшчэння Украінай спынення агню.

"Прэзідэнт Украіны і віцэ-прэзідэнт ЗША дамовіліся каардынаваць намаганні ў застаўшыся да заканчэння тэрміну рэжыму спынення агню час для забеспячэння паўнавартаснай рэалізацыі мірнага плана", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на мінулым тыдні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аддаў загад аб спыненні агню на тыдзень усімі сілавымі падраздзяленнямі, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі на ўсходзе Украіны. Рэжым спынення агню абвешчаны да 22.00 27 чэрвеня.

24 чэрвеня пад Славянскім быў збіты ўкраінскі гелікоптэр Мі-8, дзевяць чалавек, якія знаходзіліся на борце загінулі. У АТА заявілі, што гелікоптэр збілі сепаратысты запускам ракеты ПЗРК.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках