29 красавiка 2024, панядзелак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз парад на праспекце Машэрава дэмантавалі святлафоры

10

Святлафоры былі дэмантаваныя на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.

«23 чэрвеня на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава дэмантавалі святлафоры, што стаялі на «астраўку бяспекі» пешаходнага перахода. Сёння (24 чэрвеня) пачалі знішчаць і сам астравок», - піша ён.

Чытач мяркуе, што святлафоры прыбралі праз падрыхтоўку да правядзення парада, які павінен прайсці 3 ліпеня.

«Гэта звязана мабыць з будучым парадам - тут праходзіць звычайна калона тэхнікі і робіць круты паварот. «Астравок» з бардзюрамі і святлафорамі пасярод вуліцы відавочна будзе перашкаджаць.

Рэч у тым што вуліцу Ціміразева рамантавалі восенню і скончылі толькі вясной - тады і былі зробленыя «астраўкі», выкладзены новы асфальт, святлафоры, разметка, агароджы», - піша ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках