29 красавiка 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ падрыхтавалі новы пакет санкцый супраць Расеі

8
ЗША і ЕЗ падрыхтавалі новы пакет санкцый супраць Расеі

ЗША і еўрапейскія паплечнікі закончылі падрыхтоўку новага пакета санкцый супраць Расеі.

Іх увядзенне, запланаванае на гэты тыдзень, можа быць адкладзенае ў сувязі з пазітыўнымі сігналамі ад Уладзіміра Пуціна. Пра гэта агенцтву Associated Press паведаміла крыніца ў Белым доме, піша РБК.

Паводле яе слоў, новыя санкцыі прадугледжваюць абмежаванні ў дачыненні да шэрагу сектараў расейскай эканомікі, у тым ліку і энэргетычнага. Таксама гаворка можа ісці аб тым, каб знізіць доступ Масквы да міжнародных фінансавых рынкаў.

Пры гэтым санкцыі падрыхтаваныя такім чынам, каб прычыніць як мага большую шкоду расейскай эканоміцы і не закрануць інтарэсы ЗША, у тым ліку такіх кампаній, як ExxonMobil і Haliburton. На гэтым намагалі прадстаўнікі амерыканскага буйнога бізнэсу, якія апошнія 10 дзён праводзілі сталыя кансультацыі з чыноўнікамі прэзідэнцкай адміністрацыі.

Між тым крыніцы агенцтва ўдакладняюць, што еўрапейскія хаўруснікі ЗША ўжо не зусім ахвочыя далучацца да новага пакету санкцый, паказваючы на змякчэнне пазіцыі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Сярод пазітыўных зрухаў называюць адкліканне з Рады Федэрацыі дазволу на ўвод войскаў на Украіну, заклікі Масквы да абодвух бакоў канфлікту пачаць самыя хуткія мірныя перамовы і першая за два тыдні тэлефонная размова Пуціна з Баракам Абамам.

У Вашынгтоне асцерагаюцца, што калі ЗША прымуць пастанову аб увядзенні санкцый у аднабаковым парадку, Масква лёгка пазбегне іх уплыву, адмовіўшыся ад супрацоўніцтва з амерыканскімі нафтагазавымі кампаніямі на карысць еўрапейскіх ВР, Total або Royal Dutch Shell.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках