29 красавiка 2024, панядзелак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты супраць заробкаў

19
Кошты супраць заробкаў

Дастаткова паглядзець у краме на мяса па 100 тысяч - і аптымістычныя справаздачы Белстата пра рост заробкаў ужо не здаюцца такімі радаснымі.

Заробкі беларусаў растуць, паведамляе Белстат. Так, рэальны заробак у студзені-траўні 2014 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года, павялічыўся на 3,6%, у траўні, у параўнанні з красавіком 2014 года, павялічылася на 1,1%, піша «Салiдарнасць».

Разам з тым, установа адзначае несуцяшальны для звычайных спажыўцоў рост коштаў: з пачатку года паслугі падаражэлі ўжо на 14%, прадукты харчавання - на 12%.

«Залатое» мяса

Улады Беларусі марылі аб мармуровым мясе, але, як сведчыць статыстыка, казаць хутчэй даводзіцца пра «залатое». Так, паводле звестак Белстата, са студзеня гэтага года ялавічына падаражэла на 76% (з 59000 рублёў да 104000 за кілаграм мяса без костак), свініна - на 44% (з 70000 рублёў да 101000 за кілаграм мяса без касцей). На гэтым фоне кураціна становіцца відавочнай альтэрнатывай, так як падаражэла за першыя пяць месяцаў усяго на 2000 рублёў.

Да 25 сакавіка гэтага года ялавічына і свініна ўваходзілі ў пералік сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулюе дзяржава. Пасля скасавання рэгулявання кошты пайшлі ў рост. Улады не хаваюць, што падаражанне мяса звязана з афрыканскай чумой свіней і экстраных мер, што рушылі следам за ёй, якія прычыніліся да істотнага скарачэння пагалоўя.

Бедныя і багатыя

Афіцыйная статыстыка дазваляе даведацца, для каго «залатое» мяса становіцца ўсё меней даступным. Як, зрэшты, і многае іншае. Паводле апошніх звестак Белстата, у траўні 2014 года менш за ўсіх зарабілі работнікі, якія выконваюць сацпаслугі - тут зафіксаваны мінімальны заробак у суме 3 млн 469,5 тысяч рублёў. Максімальны заробак быў у работнікаў у сферы вылічальнай тэхнікі - 15 млн 230 тысяч рублёў.

Больш за ўсіх у траўні зарабілі менчукі - у сталіцы максімальны сярэднямесячны налічаны заробак склаў 7 млн 975,6 тысяч рублёў. У канцы рэйтынгу травеньскіх заробкаў апынуліся жыхары Берасцейскай вобласці - 5 млн 266 тысяч рублёў.

«Без 200 тысяч у краму можна не ісці»

З асабістых назіранняў. У чэргах Заслаўскіх крам усё часцей чую размовы пра хваравітае скарачэнні заробкаў. На мясцовым рынку даводзілася бачыць, як пенсіянеры просяць адрэзаць кавалак свініны вагой у 300 грамаў. Такія гісторыі чуў і на менскай Камароўцы.

У Белаазёрску (Берасцейская вобласць) людзі выстройваліся ў велізарныя чэргі ў абутковай краме. З размоў у натоўпе даведаўся, што многія купіліся на рэкламу акцыі аб продажы абутку ад 90 тысяч рублёў. Менавіта гэтыя пазіцыі і раскупляліся ў першую чаргу.

- З такімі коштамі без 200 тысяч у кішэні ў краму можна не ісці, - скардзяцца жыхары адной з вёсак у Гарадзенскай вобласці. Пры заробках да 2 мільёнаў рублёў свініна за 100 тысяч станавіцца проста недаступнай. А пасля афрыканскай чумы аб сваёй свініне многія проста баяцца думаць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках