29 красавiка 2024, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк французскіх авіядыспетчараў дапяў да Беларусі

2
Страйк французскіх авіядыспетчараў дапяў да Беларусі

Страйк французскіх авіядыспетчараў можа паўплываць на расклад рэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

У прыватнасці, пад пытаннем знаходзіцца своечасовае выкананне рэйса авіякампаніі "Белавія" з Менска ў Барселону (Гішпанія), маршрут якога пралягае праз паветраную прастору Францыі. Як пацвердзілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у авіякампаніі, Еўрапейская арганізацыя бяспекі аэранавігацыі (Еўракантроль) пакуль не дала дазвол на выкананне гэтага рэйса, вылет якога запланаваны на 13.30 паводле менскага часу. Там дадалі, што пакуль няма інфармацыі аб тым, ці затрымаецца ў выніку рэйс і на колькі ці ўсё ж такі самалёт вылеціць своечасова.

Як паведамлялася, дзесяткі еўрапейскіх рэйсаў былі скасаваныя 24 чэрвеня праз распачаты страйк авіяцыйных дыспетчараў ў Францыі. Чакаецца, што ён будзе доўжыцца да 29 чэрвеня.

Прафзвязы авіядыспетчараў незадаволеныя прапанаваным ЕЗ планам аптымізацыі паветранага трафіку паміж краінамі. Гэты план прычыніцца да скарачэнне працоўных месцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках