29 красавiка 2024, панядзелак, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сутыкнуліся два вайсковыя УАЗы

16

ДТЗ з удзелам вайсковай тэхнікі адбылося сёння на МКАД.

Перад рэпетыцыямі параду ў Менск з'язджаецца вайсковая тэхніка. Сёння раніцай два самаходы, якія лічацца за адной з вайсковых частак, сталі ўдзельнікамі аварыі на колавай дарозе, ля скрыжавання з праспектам Незалежнасці. Паводле інфармацыі ДАІ, абышлося без пацярпелых, ДТЗ здарылася пасля гамавання першага УАЗа.

«Абодва аўтамабілі рухаліся па МКАД з боку вул.Купрэвіча ў кірунку праспекта Незалежнасці, - распавяла onliner.by Кацярына Журымская, спецыялістка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна. - Калі плынь стала запавольвацца, кіроўца (1988 года нараджэння) націснуў на гамавальнік, і ў наступны момант самаход занесла, маладзён страціў кіраванне. УАЗ рэзнуўся ў падзельную агароджу. Кіроўца (1987 г.н.) наступнага за ім УАЗа не паспеў зрэагаваць і дапусціў спадарожнае сутыкненне».

На абодвух кіроўцаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за наезд на перашкоду.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках