29 красавiка 2024, панядзелак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА падоўжыла прыпыненне супрацоўніцтва з Расеяй

НАТА падоўжыла прыпыненне супрацоўніцтва з Расеяй

Блок НАТА вырашыў падоўжыць прыпыненне практычнага супрацоўніцтва з Расеяй.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін-чальцоў блока, паведамляе BBC News.

Паводле слоў Расмусэна, ваенны альянс не бачыць змяненняў у паводзінах Расеі і ў Брусэля не застаецца іншага выйсця, акрамя як працягваць палітыку адмовы ад вайсковага і грамадзянскага супрацоўніцтва з Масквой.

Перад пасяджэннем генеральны сакратар распавёў аб далейшых планах НАТА. У прыватнасці, ён заявіў, што альянс створыць траставы фонд для Украіны, выдзеліць значныя сродкі на развіццё адносін з Грузіяй, а таксама, магчыма, ужо ў канцы 2015 прыме ў свой склад Чарнагорыю. Пры гэтым Расмусэн падкрэсліў, што блок пакідае за сабой права на прыём новых чальцоў, нягледзячы на меркаванне трэціх краін.

Нагадаем, 1 красавіка 2014 НАТА прыпыніла супрацоўніцтва з РФ. Пры гэтым удакладнялася, што правядзенне пасяджэнняў Рады Расея-НАТА на ўзроўні амбасадараў і вышэй працягнецца, каб захаваць магчымасць для дыялогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках