29 красавiка 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская яхтсмэнка перамагла на міжнароднай рэгаце ў Нямеччыне

3
Беларуская яхтсмэнка перамагла на міжнароднай рэгаце ў Нямеччыне

Таццяна Драздоўская здабыла золата на прэстыжнай міжнароднай рэгаце «Кільскі тыдзень».

Турнір з'яўляецца адным з этапаў у шэрагу спаборніцтваў Кубка чэмпіёнаў EUROSAF (Кубка Еўропы) і традыцыйна праходзіць у акваторыі Балтыйскага мора каля нямецкага горада Кіль, паведамілі БелТА ў Беларускай федэрацыі паруснага спорту.

Паспяхова правёўшы чатыры гонкі рэгаты, Таццяна Драздоўская выйшла ў вырашальны этап спаборніцтваў з другім вынікам. Медалёвая гонка таксама вельмі паспяхова склалася для беларускі. Упэўнена яе завяршыўшы, яна заняла першае месца ў спаборніцтвах з выніковай сумай 12 балаў. Сярэбраны і бронзавы прызёры «Кільскага тыдня» ў класе «Лазер-Радыял» саступілі пераможцы 18 і 19 балаў. На другую і трэцюю прыступкі пастамента адпаведна падняліся нямецкія спартсменкі Ліза Фазэльт і Паўлін Лібіг. Усяго ж за перамогу тут змагаліся больш за 30 яхтсмэнак з 13 краін свету.

Цяперашні сезон для Таццяны Драздоўскай цалкам паспяховы. У рэйтынг-лісце яхтсмэнаў, які быў абноўлены Міжнароднай федэрацыяй паруснага спорту (ISAF) 2 чэрвеня, беларуска займае 3-е месца (886 балаў). На пяці мінулых этапах Кубка свету яна заваявала адно золата ў аўстралійскім Мельбурне і два срэбра ў кітайскім Ціндао і французскай Ерэ, забяспечыўшы такім чынам Беларусі першае месца ў медальным заліку ISAF класа «Лазер-Радыял», які грунтуецца на выніках шэрагу этапаў Кубка свету. На нядаўнім чэмпіянаце Еўропы ў тым жа класе, які праходзіў у акваторыі Адрыятычнага мора блізу харвацкага Спліту, Драздоўская стала 25-й.

Акрамя лідара зборнай Беларусі ў «Кільскім тыдні» выступілі і іншыя айчынныя яхтсмэны. Экіпаж у складзе Паўла Фінаева і Максіма Бялькевіча стаў 14-м у класе «470». Іван Свентухоўскі заняў 64-е месца ў класе «Лазер-Стандарт».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках