2 траўня 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Новыя санкцыі супраць Расеі ўжо гатовыя

3
Дзярждэп ЗША: Новыя санкцыі супраць Расеі ўжо гатовыя

Улады ЗША ўжо падрыхтавалі дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Абмежавальныя меры могуць быць хутка ўведзеныя ў дзеянне. Пра гэта заявіла прадстаўніца дзярждэпартамента Мары Харф, піша РІА «Новости».

«Дадатковыя санкцыі ў нас ёсць, яны гатовыя да ўвядзення. Мы прадаўжаем перамовы з Еўропай, і калі будзем гатовыя ў пэўны момант, мы зробім гэта. Яны (санкцыі) могуць быць уведзеныя вельмі хутка», - сказала Харф.

Паводле ейных слоў, Вашынгтон разглядае як станоўчы крок пастанову Масквы скасаваць дзеянне дазволу на выкарыстанне ўзброеных сіл ва Украіне, але чакае больш актыўных дзеянняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках