2 траўня 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначальны для Украіны саміт ЕЗ адкрываецца ў Брусэлі

Вызначальны для Украіны саміт ЕЗ адкрываецца ў Брусэлі

Сёння ў другой палове дня пачынаецца саміт Еўразвязу.

Першы пункт праграмы - падпісанне эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі (ПА) з Украінай. Рабочы парадак дня кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвязу пачнуць адпрацоўваць толькі на наступны дзень і ўжо ў Бруселі, паведамляе Deutsche Welle.

Акрамя падпісання эканамічнай часткі ПА з Украінай, у першы пункт праграмы таксама ўвайшло падпісанне ПА з Малдовай і Грузіяй.

Да поўдня ўдзельнікі саміту заслухаюць запрошанага на сустрэчу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку. Ад яго чакаюць падрабязнага аповяду пра сітуацыю ў краіне і ацэнкі становішча на ўсходзе Украіны. Гэта патрэбна, бо ад развіцця падзей ва Украіне бліжэйшымі днямі і гадзінамі залежыць, ці будзе ў Брусэлі прынятая пастанова аб пераходзе да трэцяй стадыі санкцый супраць Расеі. Гаворка пры гэтым ідзе аб фактычным эканамічным або фінансавым эмбарга.

Насуперак сцвярджэнням некаторых нямецкіх СМІ аб тым, быццам лідэры ЕЗ за кулісамі на гэты конт ужо дамовіліся, і санкцыі - справа вызначаная, ва ўстанове нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель кажуць, што Нямеччына па-ранейшаму робіць стаўку на дыпламатычныя намаганні ў пошуку мірнага ўрэгулявання канфлікту. Але апошняе, калектыўнае слова, адзначаюць дарадцы Ангелы Мэркель - за кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ, якія, з іх слоў, заўсёды выяўлялі аднадушнасць ў гэтым пытанні.

Яшчэ адна інтрыга саміту ЕЗ - слаба прадказальная рэакцыя Расеі на асацыяцыю трох былых краін СССР з Еўрапейскім Звязам і пагроза Масквы ўвесці гандлёвыя санкцыі супраць Украіны.

У Бэрліне мяркуюць, што гандлёва-эканамічнае пагадненне з Украінай, якое будзе падпісанае ў пятніцу, не супярэчыць дзейным у стасунках паміж ёй і Расеяй гандлёвых правілах. Разам з тым тут прызнаюць, што ў рамках СГА, чальцамі якой з'яўляюцца абедзве краіны, у Расеі ёсць пэўнае поле для манеўраў, і яна мае магчымасць, не парушаючы міжнародных правілаў, падвысіць мыты на імпартаваныя з Украіны тавары.

Апошнія заявы Масквы на гэты конт ва ўрадзе Нямеччыны разумеюць, таму яна не будзе спяшацца з аднабаковымі мерамі ў адказ і пастараецца ў дыялогу з Кіевам і Брусэлем знайсці разумнае развязанне праблем, якія могуць паўстаць у гандлёва-эканамічнай сферы пасля ўступлення ў сілу ПА.

Да таго ж, тлумачаць дарадцы канцлеркі, калі прааналізаваць гандлёвыя плыні паміж Украінай і ЕЗ з аднаго боку, і Украінай і Расеяй - з другога, то выходзіць, што яны моцна адрозніваюцца ў наменклатуры тавараў, не канкуруюць, а дапаўняюць адна адную.

Аднабаковыя гандлёвыя льготы для Украіны ЕЗ увёў яшчэ ў сакавіку, гэта значыць авансам, яшчэ да падпісання эканамічнага падзелу ПА. Гэтыя льготы будуць дзейнічаць да 30 кастрычніка, калі павінны ўвайсці у дзеянне канчатковыя правілы. Значыць, ёсць яшчэ 4 месяцы, каб на перамовах з Расеяй урэгуляваць усе дэталі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках