2 траўня 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Укус Суарэса: ФІФА пачала разгляд справы футбаліста

3

Луіса Суарэса абвінавачваюць у тым, што ён укусіў спаборніка з італійскай каманды.

Калі ФІФА прызнае віну, яму пагражае дыскваліфікацыя як мінімум на 25 матчаў. Інцыдэнт здарыўся на 78-й хвіліне матчу паміж Італіяй і Уругваем. Падчас барацьбе нібыта футбаліст Суарэс укусіў спаборніка Джорджа К'еліні, той у адказ ударыў локцем у твар. Суддзя пакінуў інцыдэнт без увагі, пры тым, што пацярпелы на камеры паказаў пачырванелы плячук з адбіткамі зубоў. Італійцы накіравалі скаргу ў ФІФА.

Дысцыплінарны камітэт ФІФА сабраў усе матэрыялы пра інцыдэнт падчас матчу паміж Уругваем ды Італіяй. Справу Суарэса разгледзелі ў яго адсутнасць. Нападнік на пасяджэнне камітэта не прыйшоў, ад імя спартоўца сведчанні даў прэзідэнт Асацыяцыі футбола Уругвая Вільмар Вальдэс. Паводле ягоных слоў, у ФІФА не дастаткова аргументаў супраць Суарэса. Вальдэс упэўнены, што зборнай атрымаецца абараніць свайго нападніка. Італійскі бок намагае, што гулец каманды пацярпеў ад укусу уругвайца. На матчы паміж футбалістамі ішла барацьба ў штрафной зоне, паведамляе «Эхо Москвы».

Хоць раней Суарэс ужо вызначаўся такімі паводзінамі, пасля гульні ён заявіў, што нікога не кусаў. А ў Асацыяцыі футбола Уругвая адзначылі, што на відэа, з якога гэты эпізод разбірае ФІФА, спрэчны момант зафіксаваны невыразна.

Чакаецца, што вынікі расследавання ў справе Суарэса абнародуюць да пятніцы. А ўжо ў суботу зборная Уругвая згуляе чарговы матч на чэмпіянаце свету.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках