2 траўня 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія Навук: Бульбяная газ-вада «Мiкола» пацісне «Кока-колу»

56
Акадэмія Навук: Бульбяная газ-вада «Мiкола» пацісне «Кока-колу»

Беларускія навукоўцы спадзяюцца на светлую будучыню сваёй вынаходкі.

Чатыры гады назад газеты абляцела навіна: на Менскім заводзе безалкагольных напояў выпушчаная доследная партыя ўнікальнага газаванага напою.

«Мiкола» - так ён называецца - адрозніваецца тым, што вырабляецца на аснове канцэнтрату, выпрацаванага з бульбы. Напой не ўтрымлівае сінтэтычных араматызатараў і фарбавальнікаў. Гушчынёй нагадвае хлебны квас, але букет водараў і смакавых адчуванняў багацейшы і значна прыемнейшы, піша «Рэспублiка».

У далёкім 2004 годзе, калі «Мiкола» прайшоў «грамадскае тэставанне» на Дні горада ў Менску, некаторыя нават паспяшаліся заявіць, што натуральная навінка гатовая пацясніць на прылаўках «Кока-колу» і іншую замежную прадукцыю, нашпігаваную "хіміяй", піша газета.

Але сёння 2014-ы, а напою яшчэ ў продажы няма. Журналіст выдання наважыў патэлефанаваць на Менскі завод безалкагольных напояў.

Галоўны тэхнолаг прадпрыемства Наталля Дайнека патлумачыла, што завод, сапраўды, выпускаў доследныя партыі новага напою згодна з дамовай распрацоўнікаў - Навукова-практычным цэнтрам НАН харчавання. Супрацоўніцтва было плённым, вось і цяпер выпушчаная да выставы «Белагра-2014» чарговая партыя, але для прадпрыемства праект пакуль не мае сур'ёзнай камерцыйнай зацікаўленасці.

«Няўжо «цікавы» праект на гэтым скончыцца?» - задаецца пытаннем «Рэспублiка». Навукоўцы так не думаюць. І далей удасканальваць свой выраб. Напрыклад, падвышаюць тэрміны захоўвання і ўжо дабіліся таго, што паднялі паказчык да паўгода. Гандаль гэта цалкам задавальняе.

Акрамя таго, выпрабаваўшы разам з навукоўцамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН мноства моцна-водарных раслін у якасці дабавак у рэцэптуру, яны адабралі найбольш прыдатныя. Таму сёння «Мікола» - гэта ўжо асартыментны шэраг з трох напояў. «Мікола» з кменам - класіка. Але ёсць яшчэ варыянты з зёлкамі ісопа ды эхінацэі, якія вядомыя тым, што ўжываюцца не толькі ў кулінарыі, але і ў якасці лекавых сродкаў. Таму кожны з варыянтаў «Міколы», тым больш што каштоўная сама аснова напою - бульбяны канцэнтрат, пойдзе толькі на карысць здароўю, піша газета.

- Мы спадзяемся, - сказаў начальнік аддзела тэхналогій прадукцыі з карэннеклубнеплодаў НПЦ НАН у харчаванні кандыдат тэхнічных навук Мікалай Пяцюшаў, - што нашыя напрацоўкі ў рэцэптурнай часткі і ў галіне прамысловых тэхналогій вытворчасці новага напою зацікавяць патэнцыйных вытворцаў, і нарэшце на рынку з'явіцца арыгінальны прадукт. Каб пакет прапаноў для патэнцыйнага вытворцы напою быў поўным, трэба яшчэ вызначыць, хто будзе выпускаць сам канцэнтрат бульбы, і ў гэтай частцы мы цяпер разглядаем некалькі варыянтаў. Як паказвае сусветны досвед, для выхаду на рынак з прынцыпова новым таварам трэба яшчэ і магутная рэклама. Але мы разлічваем, што харчавікі ўсё ж зразумеюць, якую залатую жылу мы для іх адкрылі, і выкажуць ініцыятыву.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках