2 траўня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Расеі заарыштавала хорам Беразоўскага ў Францыі

4
Генпракуратура Расеі заарыштавала хорам Беразоўскага ў Францыі

На патрабаванне Генеральнай пракуратуры РФ накладзены арышт на нерухомасць Барыса Беразоўскага на поўдні Францыі.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

"Суд Марсэля прыняў пастанову аб арышце хорама, размешчанага ў горадзе Анціб у рэгіёне Праванс-Альпы-Блакітны Бераг. Тым самым суд задаволіў запыт Генеральнай пракуратуры Расейскай Федэрацыі, накіраваны ў межах крымінальнай справы, расследаванай расейскімі праваахоўнымі органамі", - паведамілі прадстаўнікі ўстановы.

Адзначаецца, што фармальным уладальнікам хорама з'яўлялася французская юрыдычная асоба: "Але нягледзячы на гэта, суд прыняў да ўвагі довады расейскай стараны аб тым, што маёмасць набывалася на даручэнне і ў інтарэсах Беразоўскага".

У Генпракуратуры падкрэслілі, што гэты вырак стаўся вынікам шчыльнага супрацоўніцтва паміж Генеральнай пракуратурай РФ і кампетэнтнымі органамі Францыі ў пытаннях вяртання ў Расею актываў, атрыманых злачынным шляхам.

Як вядома, 23 сакавіка 2013 года 67-гадовы Беразоўскі, які пражываў у Вялікабрытаніі з пачатку 2000-х гадоў, быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Аскоце (графства Бэркшыр). Ахоўнік выявіў ягонае цела на падлозе ваннага пакоя, замкнутага знутры. 26 сакавіка Скотланд-Ярд апублікаваў афіцыйныя вынікі ўскрыцця цела, паводле якіх прыкмет гвалтоўнай смерці знойдзена не было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках