2 траўня 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія вабіць беларусаў футболам, сэрыяламі і мадэлямі

Бразілія вабіць беларусаў футболам, сэрыяламі і мадэлямі

Чэмпіянат свету ў футболе падвысіў цікавасць беларусаў да краіны яго правядзення.

Акрамя самой гульні, інтэрнэт-карыстальнікі актыўна пытаюцца пра бразільскія сэрыялы, дзяўчат, гарады і мясцовую музыку. Пра гэта паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе кампаніі Яндэкс, прааналізаваўшы запыты аб Бразіліі.

Беларусы даволі актыўна сочаць за матчамі чэмпіянату свету ў футболе, які праходзіць у Бразіліі. Толькі ў першыя два дні - 12 і 13 чэрвеня - яны задалі больш за 20 тысяч запытаў са словамі «Бразілія» і «бразільскі». Найбольшую ўвагу прывабіў прэм'ерны матч, у якім гаспадары турніру перамаглі харватаў. Карыстальнікі шукалі трансляцыі, цікавіліся складамі камандаў і пыталіся лік гульні.

Аднак цікавасць да паўднёваамэрыканскай краіны беларусы выяўлялі і да пачатку футбольных спаборніцтваў, хоць яе ўзровень быў значна ніжэйшы: у траўні і першай палове чэрвеня шукальніку штотыдзень задавалі ў сярэднім толькі 6 тысяч такіх запытаў.

Большасць «бразільскіх» запытаў да пачатку чэмпіянату тычыліся сэрыялаў - амаль 21% ад агульнай колькасці. Футбол у Бразіліі тады цікавіў беларусаў менш - ён быў толькі на другім месцы з 14%. Столькі ж зваротаў датычылася агульных пытанняў аб краіне. У прыватнасці, карыстальнікі пыталіся, дзе знаходзіцца Бразілія, як называецца яе сталіца і як выглядае дзяржаўны сцяг. Шукальнік таксама часта прасілі адказаць, на якой мове гавораць мясцовыя жыхары і якая розніца ў часе з Беларуссю.

Чацвёртае месца ў колькасці запытаў занялі бразільскія дзяўчаты (больш за 8% запытаў). Беларусы шукалі фатаграфіі і відэа як звычайных бразілек, так і фотамадэляў. У першую пяцёрку «бразільскіх» тэм трапіў таксама знакаміты карнавал і бразільская музыка (блізу 3% запытаў).

Хоць Бразілія для беларусаў - гэта найперш сэрыялы, футбол, прыгожыя дзяўчаты і карнавал, сустракаліся і іншыя запыты: ад пошуку тураў і віз у Бразілію да «бразільскага» выпроствання валасоў і эпіляцыі. Акрамя таго, беларусы цікавіліся нацыянальнай камандай Бразіліі ў хакеі і бразільскім абуткам у Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках