2 траўня 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жывая трансляцыя спектакля Red Forest на сайце charter97.org

8

Сёння ў беларускаў з'яўляецца ўнікальная магчымасць убачыць новы спектакль Свабоднага тэатра Red Forest.

Спектакль прадстаўляе Беларусь на найбуйнейшым брытанскім тэатральным фестывалі LIFT.

Жывая трансляцыя са сцэны лонданскага тэатра Young Vic адбудзецца 26 чэрвеня а 21.45 паводле менскага часу.

Для стварэння гэтага спектакля сябры творчай групы правялі экспедыцыю ў дзевяці краінах і на пяці кантынентах: Аўстраліі, Бангладэш, Беларусі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Марока, Нігерыі, ЗША.

Над спектаклем працавала міжнародная група, якая прэзентуе сем краін.

Спектакль створаны Беларускім Свабодным тэатрам у ка-прадукцыі з фестывалем LIFT, тэатрам Young Vic і Мэльбурнскім тэатральным фестывалем.

Рэжысура, драматургія і сцэнаграфія - Мікалай Халезін (Беларусь/Вялікабрытанія)

Прадзюсар і суаўтар спектакля - Наталля Каляда (Беларусь/Вялікабрытанія)

Кампазітары - Аркадзь Юшын (ЗША), Ігнат Сокал (Беларусь/Польшча)

Саўнд-дызайнер - Дэвід Грэгары (Вялікабрытанія)

Харэографы - Брыджэт Фіске (Аўстралія), Марыя Сазонава (Беларусь)

Рэдактар - Фенэла Доўні (Вялікабрытанія)

Акторы -

Элеанор Вестбрук (Вялікабрытанія)

Павел Гарадніцкі (Беларусь)

Міхаіл Кеяма (Вялікабрытанія)

Кірыл Машэка (Беларусь)

Стэфані Пан (ЗША)

Франчэска Петруцэлі (Італія)

Джэрэмі Прулс (Канада)

Марыя Сазонава (Беларусь)

Філіп Спэл (Вялікабрытанія)

Андрэй Уразаў (Беларусь)

Анастасія Шчарбак (Беларусь)

Асістэнты рэжысёра - Святлана Сугака (Беларусь), Надзея Бродская (Беларусь)

Менеджэр сцэны - Том Катэрыл (Вялікабрытанія)

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках