2 траўня 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прапануюць паставіць помнікі Каліноўскаму, Быкаву і Вітаўту

20
Беларусы прапануюць паставіць помнікі Каліноўскаму, Быкаву і Вітаўту

А таксама Зянону Пазняку і мамам палітвязняў.

Чытачы charter97.org падзяліліся ідэямі сучасных помнікаў на вуліцах нашай краіны.

Днямі ў Віцебску ўсталявалі помнік Альгерду, вялікаму князю літоўскаму, які ў свой час браў у аблогу Маскву. Чытачы сайта charter97.org распавялі ў сацсетках, чые помнікі яны хацелі б убачыць на галоўнай плошчы ў сваіх гарадах.

Большасць сышлося на помніках князю Вітаўту і Кастусю Каліноўскаму. Але былі і іншыя арыгінальныя прапановы.

«Кастусю Каліноўскаму!» - пішуць Аляксей Сцепанцоў, Марыя Давыдчык, Аляксандр Савін у «Фэйсбуку». Сяргей Жыбрык таксама прапануе кандыдатуры Тадэвуша Касцюшкі і Васіля Быкава.

«Касцюшка, Каліноўскі, Вітаўт, Астрожскі», - піша Аляксандр Савін. Анатоль Жураўлёў прапануе ўсталяваць помнік Астрожскаму менавіта да 950-годдзя Оршы.

Валянцін Лапатка прапануе паставіць помнік у гонар Хоцінскай бітвы 1621 году. «Там стаіць помнік запарожскіх казакоў, а ў ёй не толькі запарожскія казакі ваявалі. Хоць бы шыльдачка якую побач паставіць. А так, шмат помнікаў паставіць трэба, ставіць не пераставіць, колькі выбітных людзей было (і вядома ж ёсць, і будзе) ў Беларусі», - піша ён.

«Астрожскаму - у Оршы. У Менску - Луцкевічам!» - піша Андрэй Смыкоўскі.

Аляксандр Раман таксама прапануе паставіць помнік Стэфану Баторыю, а Генадзь Каладзінскі прапануе паставіць помнік Зянону Пазняку.

Самая арыгінальная прапанова паступіла, мабыць, ад Юрыя Шарыпы: ён прапануе паставіць помнік мамам беларускіх палітвязняў.

Да наступных дыскусій можна далучыцца тут: FB, VK, OK, Twitter, G+.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках