2 траўня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапанаваў правесці выбары Рады ў кастрычніку

2
Парашэнка прапанаваў правесці выбары Рады ў кастрычніку

Пастановы аб датэрміновых парламенцкіх выбарах прэзідэнт Украіны чакае ад самой Вярхоўнай Рады.

Пётр Парашэнка спадзяецца, што датэрміновыя выбары ў парламент адбудуцца ў кастрычніку гэтага года. Пра гэта ён паведаміў на сесіі Парламенцкай асамблеі ПАРЕ ў Страсбургу ў чацвер, 26 чэрвеня, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Самы дэмакратычны шлях - гэта датэрміновыя парламенцкія выбары, якія я збіраюся абвясціць і спадзяюся, што яны пройдуць ужо ў кастрычніку гэтага года", - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне аб магчымай забароне дзейнасці Камуністычнай партыі Украіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выбары - лепшы спосаб выключэння партый з палітычнага жыцця краіны, які не выклікае кровапраліцця.

"Калі Кампартыя не атрымае падтрымкі сваіх прыхільнікаў, гэта па-мойму, лепшы спосаб зняць партыю з палітычнай арэны", - сказаў прэзідэнт Украіны.

Раней Парашэнка заяўляў, што чакае пастановы аб датэрміновых парламенцкіх выбарах ад самой Вярхоўнай Рады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках